Вы здесь

Сімвал зямлі маладзечанскай

“Маці-Беларусь” – так называецца новая скульптура, паўтара месяцы таму ўсталяваная у Маладзечне пры самым уездзе ў горад. Фігура вышынёю  3,8 м, вагою 1700 кг узнеслася над горадам на 12-метровым пастаменце.  Яна быццам вітае кожнага з нас і бласлаўляе ў штодзённых клопатах, добрых памкненнях.

Аўтары кампазіцыі – архітэктар Армэн Сардараў і скульптар Аляксандр Фінскі. Іх ідэя – стварыць сімвал горада і цэлага краю праз абагульнены вобраз Божай Маці, зразумелы і блізкі кожнаму, ажыццявілася адмыслова. Ідэальныя прапорцыі, адчуванне руху, што асабліва важна для скульптуры, гарманічнае ўпісанне ў горадабудаўнічы кантэкст – усё прысутнічае ў гэтым мастацкім творы.

Скульптура выклікае мноства асацыяцый. Рысы твару, пастава, адкрытая свету, нагадваюць Багамаці, якая з непадробнай трывогай глядзіць на нас, і адначасова ствараюць ўражанне жывой жанчыны, што выйшла сустрэць сваіх дзяцей, якія прыехалі наведаць маці, гасцей, што хочуць раздзяліць з ёю сваю радасць і боль. Душэўнага цяпла хопіць на ўсіх… Зрэшты, у кожнага ўзнікае свой вобраз, свае думкі, але ў тым і ёсць задача мастацтва, каб не пакінуць нас абыякавымі, даць маленькі штуршок да філасофскага абагульнення…

Завяршаюцца працы па мантажу апошніх элементаў кампазіцыі, добраўпарадкаванні прылеглага асяроддзя, дарогі. І ўражанне, што месца, дзе размясцілася “Маці-Беларусь”, – для яе сваё, спрадвечнае, толькі ўзмацняецца…

Уласная інфармацыя

 

 

 

 

Читайте также
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Национальная программа развития туризма Республики Беларусь на 2001–2005 годы, утвержденная Постановлением Совета Министров Республики Беларусь №...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Целевые ориентиры. Многие малые и средние городские поселения Беларуси имеют богатую историю и обладают ценным историко-культурным наследием,...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Туризм – одно из наиболее динамичных явлений современного мира. В последнее время он приобрел колоссальные темпы роста и масштабы влияния на...