Вы здесь

Стары мост

Стары мост – Понтэ Векьё…

Няшмат у Еўропе мастоў, якія б асацыяваліся не з рэкамі, праз якія яны пабудаваны, а менавіта з гарадамі: Лонданскі Брыдж, Карлаў у Празе, Стары мост у Фларэнцыі.

Масты здаўна лічыліся міфалагічнымі істотамі ў вераваннях людзей, якія і дасюль жывуць глыбока ў свядомасці людзей. Масты яднаюць “гэты” і “іншы” свет, а пераход праз іх з’яўляецца сімвалічным, рытуальным дзеяннем.

Масты заўсёды асвяшчаліся (сакралізаваліся). Ахоўваліся. Менавіта ад лацінскай назвы маста (роntе) паходзіць імя галоўнага заходнехрысціянскага святара – Папы Рымскага – “пантыфік”, г.зн. мостабудаўнік, навадзіцель мастоў.

І ўсё ж масты заўсёды мелі найперш практычнае, эканамічнае і ваеннае прызначэнне. У Сярэднявеччы антычны нематэрыяльны дух саступіў месца, гаворачы сённяшняй мовай, “рыначнай сістэме”. Расквітнелі рамёствы і гандаль, і ў Еўропе, а таксама на Усходзе (Персія) пачалі будаваць масты з гандлёвымі крамамі: хадзі ў “іншы” свет, але памятай пра “гэты”, матэрыяльны!

У 1345 годзе такі мост з крамамі зверху быў пабудаваны праз раку Арно ў Фларэнцыі. Спачатку тут гандлявалі рыбай, што лавілася ў рацэ, але ў XVI стагоддзі прэстыж маста ўзняўся – з’явіліся ювелірныя крамы і майстэрні. І праз 5 стагоддзяў тут, як і раней, гандлююць золатам, дыямантамі і рознымі ювелірнымі вырабамі.

Дакладна кажучы, гэты мост не з’яўляецца архітэктурным шэдэўрам ні з пункту гледжання формы, ні канструкцыі, ні кампазіцыі. Трохпралётная каменная канструкцыя з палогімі аркамі вядома яшчэ з часоў Старажытнага Рыма. Даўжыня кожнага пралёту 40 м, а зверху знаходзяцца шматпралётныя галерэі, у якіх калісьці і размяшчаліся крамы.

З часам галерэі былі часткова перабудаваны, з’явіліся крытыя дахамі домікі і ўзнікла вузкая гандлёвая вуліца, па-сучаснаму пасаж, мол (mall), з буцікамі ўздоўж цэнтральнага праходу. Такія мы сустракаем сёння паўсюль, у тым ліку і ў нашай сталіцы.

Можна было б не лічыць Стары мост шэдэўрам, калі б... Калі б ён як архітэктурная пабудова так якасна не ўвасабляў дух рамёстваў – дух гандлёвай Фларэнцыі. Калі б так гарманічна не ўпісваўся ў панараму ракі і набярэжных. Калі б... калі б не было так прыемна і ўтульна тут, пасярэдзіне маста, каля маленькага помніка вялікаму майстру – Бенвенута Чаліні…

Армэн Сардараў

 

 

 

 

 

 

Читайте также
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Что уж тут говорить, серьезную конкуренцию многим странам в сфере туризма мы если и составим, то, очевидно, не скоро. По вполне понятным объективным...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Одесса… Удивительный город! Даже не знаю, с чего начать рассказ о нем… С того, что почти вся его старая часть построена 160—200...
03.09.2003 / просмотров: [totalcount]
Генеральный план г. Могилева Опорный план г. Могилева Транспортная инфраструктура г. Могилева Город и его архитектурно-художественный образ Город...