Вы здесь

Каплічка – вера людзей

Тое, што зараз мы называем “малая архiтэктурная форма”, нарадзiлася даўно i iснуе ўжо шмат стагоддзяў. Не толькi iснуе, але i ўражвае сваёй прыгажосцю… Гэта каплiчкi – маленькi цуд нашай беларускай зямлi. Сама назва гаворыць: гэта i “кропелька”, i “capella” (лац. маленькая царква).

Звычай тварыць малiтву не толькi ў вялiкiм храме, але i ў дарозе, падчас вандровак, у хвiлiны цяжкай працы iснаваў на Беларусі яшчэ ў даўнiя, старажытныя часы.

Людзi пачалi ставiць крыжы, затым каплiцы дзеля славы Хрыста цi Бога­маці. Напачатку гэта былі слупы з маленькiмi дахамi, потым – слупы з унутранай невялiчкай прасторай, дзе змяшчалася скульптурная выява. У хуткім часе з’явіліся пабудовы з зусiм маленькiмi памяшканнямi толькi на аднаго вернiка. I тут адбывалася сапраўдная народная дзея веры.

Каплiчкi ў мастацкiм сэнсе – гэта сiнтэз жанраў. У архiтэктурную форму змяшчалася скульптура, звычайна ў тэхніцы драўлянай разьбы, – часцей за ўсё распяцце, Маці Божая ў смутку ці Іаан Хрысцiцель. А зверху, над гонтавым дахам, лунаў жалезны крыж, змайстраваны таленавiтым мясцовым кавалём. Усё гэта стварала непаўторны, цэльны мастацкi вобраз, дзе змест i форма знітоўваліся ў адзiнае цэлае.

Але не толькi сiнтэз быў галоўным у гэтай айчыннай традыцыi. Каплiчкi з’яўляліся таксама добрым прыкладам сапраўднай ландшафтнай архiтэктуры. Для iх заўсёды выбiралася найлепшае месца – каб людзi маглi здалёку бачыць белы сiлуэт своеасаблівага Божага прытулку. Вакол саджалi кусты, дрэвы, кветкi, каб упрыгожыць месца i зрабiць яго яшчэ больш прыцягальным.

Каплiчкi ўзводзіліся пераважна мясцовымі май­страмі ў мясцовых традыцыях. Але ёсць сведчанні аб працах прафесійных архiтэктараў, i сёння мы маем магчымасць бачыць цудоўныя барочныя формы каплiц, якiя захавалiся ў Слонiме, у Ручыцы на Вiлейшчыне і іншых месцах зямлі беларускай. На жаль, шмат гэтых каштоўных скарбнiц чалавечай веры i мастацтва было знiшчана ў гады атэiзму...

...Калi на другiм канцы Зямлi, напрыклад у Японii, сустракаеш ля дарог каменныя каплiчкi са скульптурай маленькага Будды, добра разумееш, што не адзiныя мы ў гэтым свеце. Вера яднае людзей…

 

 

 

 


 

 

 

 

 

Читайте также
03.09.2003 / просмотров: [totalcount]
Завершился самый сложный и ответственный этап работы специалистов института БелНИИПградостроительства над генеральными планами областных центров...
22.12.2003 / просмотров: [totalcount]
Минск заметно преобразился за последнее время. Многое сделано в связи с тем, что 2003 год Мировым сообществом объявлен годом Земли. Взаимосвязи...
24.12.2003 / просмотров: [totalcount]
Мировые города мечтают, стремятся принять у себя очередную Олимпиаду, понимая, что она послужит радикальному преобразованию всей городской...