Нядаўна па ініцыятыве Міністэрства культуры, Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Гродзенскага облвыканкама і Навагрудскага райвыканкама была распачата агульнанацыянальная кампанія па рэстаўрацыі Наваградскага замка.
Гэта і дабрачынная ахвяраванні, і правядзенне шэрагу тыражоў рэспубліканскай латырэі “Скарбніца”.
Адзін з найбольш знакавых і сімвалічных помнікаў нашай мінуўшчыны стаў прадметам разважанняў і дыскусіі падчас чарговага пасяджэння Навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, якое адбылося 17 сакавіка 2010 г.
Сярод шматлікіх пытанняў, прапанаваных да разгляду, – канцэпцыя рэстаўрацыі (кансервацыі) Навагрудскага замка. Сяргей Друшчыц, распавядаючы пра канцэпцыю, выдзяліў некалькі этапаў працы на об’екце.
Напачатку важна захаваць тое, што засталося на паверхні – руіны вежай і праслаў сцен. Першы этап таксама прадугледжвае правядзенне гідрагеалагічных і інжынерных даследаванняў, кансервацыю руін.
На другім этапе прапанавана раскрыць схаваныя фундаменты і праслы стенаў, панізіўшы узровень зямлі.
Таксама неабходна вырашыць праблему падмывання падземнымі водамі стромкіх пагоркаў Замкавай гары.
Наступны этап прадугледжвае стварэнне экспазіцыі с аплікацыйным паказам макета замка, царквы, якая існавала на яго тэрыторыі. Немалаважным будзе фарміраванне інфрастурктуры для наведвальнікаў, якая на сучасны момант адсутнічае.
На пасяджэнні Рады прапанавана пачаць распрацоўку праектнай дакументацыі на об’ект, але для гэтага трэба вызначыць заказчыка. Пакуль гэта пытанне не вырашана.