Вы здесь

Мястэчка – прыгажосць правінцыі

Зараз, цалкам адчуваючы складанасць жыцця ў вялікіх гарадах, мы звяртаемся да правінцыі. І невыпадкова. Жыццё ў малых гарадах, мястэчках Беларусі мае вялікую гісторыю…

Раней існавалі дзве формы планіровачных ядраў: замак феадала, які часцей за ўсё ўвасабляў уладу, і храм – цэнтр духоўнага жыцця.

З развіццём вытворчасці розных рэчаў з’яўляецца неабходнасць гандлю, таму ўзнікаюць месцы для гэтага – рыначныя плошчы. Спачатку яны размяшчаюцца на скрыжаваннях дарог, на ўездах у паселішчы, сюды прыязджаюць сяляне з таварам. З цягам часу гэтыя плошчы самі становяцца ядрамі паселішчаў, бо сяліцца тут вельмі зручна: там, дзе кіпіць гандаль, заўсёды пракормішся, тут з’яўляюцца крамы. Больш таго, менавіта ў гэтых месцах узнікаюць самі рамёствы, вытворчасць рэчаў: майстэрні кавалёў, кушняроў, гарбароў, цесляроў, а таксама будуюцца корчмы. Нярэдка майстэрні, крамы і жыллё сумяшчаюцца ў адным будынку. Узнікае новы тып пабудовы: на першым паверсе знаходзяцца майстэрня, крама, а на другім жыве майстар. Такія дамы павінны таксама быць і адметнымі, таму наша архітэктура выпрацоўвае тып фасаднага дома з упрыгожаным “тварам”. Нярэдка гэта камяніцы, дамы з цэглы, з фігурнымі франтонамі, арачнымі вокнамі, мудрагелістымі архітэктурнымі дэталямі.

Пабудовы як бы “абыходзяць” рыначныя плошчы, ствараючы цудоўныя ансамблі з разнастайных фасадаў і ўязных брамаў. Ад плошчаў адыходзяць вуліцы – ужо ўласна мястэчкі, дзе ідзе асаблівае жыццё правінцыі. Цікава, што менавіта яно нараджала унікальны сплаў інтэрнацыянальнага духу: тут нярэдка жывуць сумесна беларусы, татары, яўрэі, што таксама ўплывае на каларыт гэтых месцаў. Людзі абменьваюцца не толькі таварам, але ладам жыцця, традыцыямі, ідэямі і пачуццямі…

На жаль, зараз не ўсё захавалася з тых асаблівых архітэктурных ансамбляў. Але і сёння, калі будзеце ў Друі, Відзах, Свіры ці ў Паставах, вы ўбачыце гэтыя дамы і адчуеце прыгажосць мястэчка з яго міласнай і ўтульнай атмасферай.

А яшчэ гэты цёплы і наіўны дух беларускай правінцыі застаўся на палотнах Шагала…

 


 

 

 

 

Читайте также
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Гольшаны, пожалуй, единственное в Беларуси местечко, которое сохранило свое архитектурное лицо. Что ни дом — то бывшая мастерская, или лавка, или...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
«... высшее мастерство эзотерики в архитектуре, когда созданное человеческими руками становится безболезненным продолжением природно-...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Одесса… Удивительный город! Даже не знаю, с чего начать рассказ о нем… С того, что почти вся его старая часть построена 160—200...