Вы здесь

Дом на вадзе

Версия для печати

Вада заўсёды мела адметнае значэнне для развіцця нашага краю. Яна выкарыстоўвалася не толькі як крыніца піцця і ежы, але перш за ўсё як камунікацыйная сістэма. Гэта пачалося ў старажытныя часы, калі вакол рачнога шляху “з варагаў у грэкі” віравала жыццё і квітнеў гандаль, і працягвалася ў ХІХ–ХХ стст., калі сталі пракладваць штучныя каналы: Днепра-Бугскі (Каралеўскі), Аўгустоўскі, Агінскі, Бярэзінскі. Рэкі звязвалі людзей, і адным з першых транспартных сродкаў беларуса быў човен.

Росквіт беларускага суднаходства прыпадае на другую палову ХІХ – першую палову ХХ ст. Менавіта тады на асноўных рэках з’явіліся плывучыя прыстані – дэбаркадэры (от фр. débarcadère). Гэтыя дзіўныя пабудовы мелі асаблівую архітэктуру, якая спалучала рысы традыцыйнага драўлянага дойлідства і таго, што ўжо можна было называць дызайнам суднаў.

На жаль, амаль нічога не захавалася ад тых збудаванняў, якія ўпрыгожвалі водныя краявіды нашых старажытных гарадоў: Гродна, Магілёва, Віцебска…

Аднак асобныя ўзоры “плывучай архітэктуры” магчыма ўбачыць і зараз. Каля Рагачова на Дняпры стаіць 2-павярховы дэбаркадэр, прыгажосць якога сапраўды ўражвае. Яго архітэктура мае тыя ж характэрныя рысы, што і 100 гадоў таму. Насамрэч пабудаваны ён не вельмі даўно па праекце спецыялістаў Гомельскага Белсудапраекта ў класічным стылі “плывучага дома”. Адметнай рысай яго з’яўляецца тое, што ніжні (суднавы) корпус зроблены з жалезабетону.

Калі глядзіш на гэты “рарытэт”, то доб-
ра ўсведамляеш, якія магчымасці ёсць у нас для развіцця воднага і сухапутнага турызму…


comments powered by HyperComments
Читайте также
23.07.2003 / просмотров: 9 708
Гольшаны, пожалуй, единственное в Беларуси местечко, которое сохранило свое архитектурное лицо. Что ни дом — то бывшая мастерская, или лавка, или...
23.07.2003 / просмотров: 12 011
Один из древнейших городов Беларуси – Заславль – уже давно приковывает внимание специалистов из разных областей науки – археологии...
23.07.2003 / просмотров: 12 426
Мядельщина. Никакими словами не передать величие и красоту этого прекрасного уголка белорусской земли, воистину края голубых озер. Живописные берега...