Вы здесь

Гістарычны цэнтр Мінска: рэстаўрацыя з парушэннямі марфалогіі?

Грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і архітэктуры” працягвае змагацца за паўнавартасную рэканструкцыю гістарычнага цэнтра Мінска, у прыватнасці за аднаўленне правага боку вул. Гандлёвай у адпаведнасці з яе гістарычным абліччам.

З гэтай нагоды група архітэктурнай секцыі ГА БДТАПГК амаль год таму занялася комплекснымі навуковымі даследваннямі і прапанавала эскізны праект па рэстаўрацыі страчанай забудовы правага боку вул. Гандлёвай (http://ais.by/content/8201) у межах гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр Мінска”.

29 верасня 2010 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гіторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь былі разгледжаны праект БДТАПГК і праект КУП “Мінскпраект”, зроблены па заказе КУП “Мінская спадчына”.

Нязгодныя з рашэнннем рады члены таварыства аховы помнікаў на наступны ж дзень правялі прэс-канферэнцыю, дзе выказалі свае меркаванні наконт зацвержданага праекта.

— Навукова-метадычная рада ўзгадніла афіцыйны праект, — распавёў Антон Астаповіч, старшыня ГА БДТАПГК. — Хаця ён парушае базавыя палажэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, і таму стане чарговым крокам да канчатковага знішчэння Гістарычнага цэнтра. Станоўчы водзыў на наш праект мы атрымалі толькі ад дэкана архітэктурнага факультэта Армена Сардарава, астатнія выказаліся супраць.

Асноўным крытэрыям абмеркавання была не адпаведнасць заканадаўству ці навуковая абгрунтаванасць, а эстэтычныя якасці. Асноўны аргумент у спрэчцы — затраты з бюджэта на інжынерныя сеткі, пракладзеныя з парушэннямі заканадаўства ўздоўж вул. Гандлёвай, і бюджэтныя затраты на ўжо выкананы праект у будаўнічай стадыі, патлумачыў старшыня і заклікаў грамадскасць выказаць недавер да рашэння рады.

Антон Астаповіч адстойвае свой пункт гледжання на захаванне гістарычнай спадчыны, абапіраючыся на заканадаўства. Ён звярнуўся да раздзелаў генеральнага плана Мінска, дзе ў гл. 8, п.1.9 дакладна прапісана: “Запрещение в процессе строительства и реконструкции разрушения исторической планировки города и его силуэта, нарушения градостроительного масштаба и стилистических качеств застройки, использования на территориях исторической застройки общих (типовых) регламентов генерального плана, установленных для всех видов строительства».

Сярод акрэсленых парушэнняў пры рэканструкцыі гістарычнага цэнтра сталіцы, у праватнасці, было адзначана, што ў межах вул. Гандлёвай згодна з варыянтам Мінскпраекта атрымалася пяць кварталаў, і ўжо адным гэтым — колькасцю вуліц парушаецца марфалогія гістарычнай забудовы гэтай часткі Мінска, дзе гістарычна існавала тры кварталы.
Несуадноснасць ідзе і ў павярховасці будынкаў: Мінскпраектам плануюцца забудовы вышынёю ў чатыры паверхі замест існаваўшых адна і двухпавярховых.

— Гістарычная каштоўнасць зараз знішчаецца з-за пажаданняў інвестараў, якія не лічацца ні з маштабамі, ні з марфалогіяй вуліц, ні з захаваннем аб’ёмна-планіровачнай структуры будынкаў, — настойвае Астаповіч. — Каб прывесці ўсе рэстаўрацыйныя працэсы ў межы прававога поля, напачатку трэба праводзіць комплексную праверку выканання заканадаўства ў гэтай галіне, і ўжо на падставе гэтага будаваць нармальную работу.

Пакуль ва ўсіх адказах, якія таварыства атрымлівае ад адпаведных архітэктурных і культурных структур, дадзена заеключэнне, што ўсё робіцца ў адпаведнасці з законам. Што будзе далей — пакажа час.

Ірына Сідарок, уласны карэспандэнт

 

 

 

 

Читайте также
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Давайте попутешествуем во времени, «пробежимся» по разным уголкам Земли и пристально вглядимся в свои родные места, полюбуемся и восхитимся...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Национальная программа развития туризма Республики Беларусь на 2001–2005 годы, утвержденная Постановлением Совета Министров Республики Беларусь №...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Полноценная среда обитания человека невозможна без развитой системы отдыха и оздоровления. Она включает озелененные пространства вблизи жилища,...