16.04.2012 09:23
Яўген Пясецкі, "Звязда"
Гэты горад ужо існаваў за дзве тысячы гадоў да нараджэння Хрыста. Зараз, калі мінула яшчэ дзве тысячы гадоў пасля з'яўлення Збавіцеля, Іерусалім па-ранейшаму прыцягвае да сябе паломнікаў і турыстаў з усіх кантынентаў.
Храм Уваскрэсення Хрыстова. На гэтым месцы знаходзіўся ўзгорак Галгофа, дзе быў распяты Хрыстос. Тут з года ў год на Вялікдзень вернікі сустракаюць цудадзейны агонь.
На вуліцах Іерусаліма немагчыма ўстрымацца ад пакупкі свежага, духмянага хлеба — абавязковага для святочнага і будзённага стала мясцовых жыхароў.
Рускі праваслаўны жаночы Горненскі манастыр — адно з месцаў, якое наведваюць паломнікі, якія прыязджаюць у Іерусалім. Першы каменны храм быў пабудаваны тут у 1882 годзе.
Вароты Старога Іерусаліма. Магчыма, тут у час свайго паломніцтва заходзіла ў вечны горад святая заступніца Беларусі Ефрасіння Полацкая.