Вы здесь

Конкурс на стварэнне эскізнага праекта помніка Янку Купалу і Якубу Коласу ў Варшаве

Просмотров: 1 138
Дата проведения: с 13.10.2010 по 08.11.2010
Место проведения: Беларусь
Версия для печати

Міністэрствам культуры Беларусі прыняты загад «Аб правядзенні конкурсу на стварэнне эскізнага праекта помніка Янку Купалу і Якубу Коласу ў г.Варшаве». Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў.

Мэта конкурсу – пошук найлепшага варыянту праекта помніка, які плануецца ўсталяваць у парку «Марское вока» ў Варшаве. Эскізны праект павінен найбольш выразна і дакладна перадаваць вобразы Янкі Купалы і Якуба Коласа на аснове гістарычных звестак пра жыццё і творчасць пісьменнікаў.

Удзельнікі конкурсу – скульптары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Помнік павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

  • кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць выканана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва;
  • матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца пры стварэнні помніка – бронза, граніт.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце, мець сціплую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння помніка і мадэль помніка ў маштабе.

У мэтах захавання ананімнасці аўтараў матэрыялы прадстаўляюцца пад трохзначным нумарам, які ўказваецца на ўсіх матэрыялах, а таксама на аўтарскім канверце.

Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін да 29 кастрычніка 2010 года ўключна падаецца заяўка па адрасе: г.Мінск, прасп.Пераможцаў, 11 ці на электронны адрас  з пазначэннем тэмы «Заяўка на конкурс».

Да заяўкі абавязкова павінна быць дададзена фота мадэлі помніка, выкананага ў фармаце ipg памерам не больш 800-600 dpi.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі 8 лістапада 2010 года не пазней 17:00 гадзін па адрасе: г.Мінск, прасп.Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Даведкі па тэл. (017) 203-91-31, (044) 737-39-15.

Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца членамі конкурснай камісіі на закрытым пасяджэнні 10 лістапада 2010 года.

Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка.

]]>www.kultura.by]]>

 


comments powered by HyperComments
Читайте также
23.07.2003 / просмотров: 20 750
Целевые ориентиры. Многие малые и средние городские поселения Беларуси имеют богатую историю и обладают ценным историко-культурным наследием,...
23.07.2003 / просмотров: 15 785
Туризм – одно из наиболее динамичных явлений современного мира. В последнее время он приобрел колоссальные темпы роста и масштабы влияния на...
23.07.2003 / просмотров: 12 016
Один из древнейших городов Беларуси – Заславль – уже давно приковывает внимание специалистов из разных областей науки – археологии...