З 18 чэрвеня 2013 года ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) праходзіць выстаўка дыпломных праектаў выпускнікоў кафедры інтэр`ера і абсталявання Беларускай дзяржаўнай академіі мастацтваў.
Кафедра інтэр’ера і абсталявання бярэ свой пачатак у 1961 г., калі на вячэрнім аддзяленні мастацкага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута адкрылася спецыялізацыя «Мастацкае канструяванне мэблі».
У 1963 г. на базе кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва адбыўся набор студэнтаў на дзённае аддзяленне па спецыяльнасці «Інтэр’ер і абсталяванне». Праз год на падставе гэтых дзвюх спецыялізацый была створана самастойная кафедра інтэр’ера і абсталявання, назва якой застаецца па цяперашнi час. У 1967 г. адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні мэблі, а ў 1968 годзе – мастакоў па праектаванні інтэр’ераў. Iм выпаў лёс стаць першымi прафесiйнымi майстрамi новых для Рэспублiкi Беларусь спецыяльнасцей.
За гэты час кафедра атрымала метадычны i педагагiчны вопыт. Папоўнiлась новымі выкладчыкамі, практыкамі і тэарэтыкамі, сярод якіх: кандыдат архітэктуры, дацэнт Нінель Аладава; дацэнт Роберт Клiмiн; дацэнт Людмiла Пералыгіна; лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», дацэнт Вiктар Барабанцаў; Мiхаiл Шыкаў; Iрына Мельнiк; прафесар кафедры, кандыдат тэх. навук Дзмiтрый Жукаў і інш.
Сёння на кафедры рыхтуюць спецыялістаў па двух напрамках: «Дызайн інтэр’ераў» і «Дызайн мэблі».
У 2013 годзе праходзiць 46 выпуск. У годзе – 16 дыпломнiкаў: з iх 7 чалавек з дызайну інтэр’ераў: Ездакова К.А., Мiхлюк А.А., Iльнiцкая В.М., Кавальчук К.А., Радзюк Г.Ю., Масленiкава А.А., Шнiп В.В., 9 чалавек – з дызайну мэблі: Борахава В.С., Буракова А.А., Казiнец К.К., Скалковiч Н.С., Пучык Т.У., Скварцова К.Ю., Фарботка В.В., Радзiонаў А.М., Салок Д.У.
Канцэпцыя прафесійнай падрыхтоўкі заснавана на сінтэзе творчых, навуковых і тэхнічных падыходаў. Студэнты наведваюць спецыялізаваныя выстаўкі, вывучаюць спецыяльныя кампьютарныя праграмы – CorelDRAW, AutoCAD, ArchiCAD i iншыя. Тэматыка курсавых і дыпломных праектаў грунтуецца на рэальным архітэктурным праектаванні. Кафедра цесна ўзаемадзейнічае з праектнымі інстытутамi. У тэматыцы вучэбнага праектавання прысутнічае і канцэптуальны напрамак: распрацоўка ідэй прагнастычнага і эксперыментальнага характару.
Кафедра інтэр’ера і абсталявання працягвае развівацца і ўдасканальвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і грамадства.
21 чэрвеня з 12.00 да 16.00 гадзін вы маеце магчымасць сустрэцца з маладымі дызайнерамі, якія адкажуць на вашы пытанні і распавядуць пра свае разуменне прафесіі і свой погляд на праблемы дызайну.
Выстаўка будзе працаваць па 22 чэрвеня 2013 года.
Источник: ]]>http://afisha.360.by]]>