You are here

Стары мост

Стары мост – Понтэ Векьё…

Няшмат у Еўропе мастоў, якія б асацыяваліся не з рэкамі, праз якія яны пабудаваны, а менавіта з гарадамі: Лонданскі Брыдж, Карлаў у Празе, Стары мост у Фларэнцыі.

Масты здаўна лічыліся міфалагічнымі істотамі ў вераваннях людзей, якія і дасюль жывуць глыбока ў свядомасці людзей. Масты яднаюць “гэты” і “іншы” свет, а пераход праз іх з’яўляецца сімвалічным, рытуальным дзеяннем.

Масты заўсёды асвяшчаліся (сакралізаваліся). Ахоўваліся. Менавіта ад лацінскай назвы маста (роntе) паходзіць імя галоўнага заходнехрысціянскага святара – Папы Рымскага – “пантыфік”, г.зн. мостабудаўнік, навадзіцель мастоў.

І ўсё ж масты заўсёды мелі найперш практычнае, эканамічнае і ваеннае прызначэнне. У Сярэднявеччы антычны нематэрыяльны дух саступіў месца, гаворачы сённяшняй мовай, “рыначнай сістэме”. Расквітнелі рамёствы і гандаль, і ў Еўропе, а таксама на Усходзе (Персія) пачалі будаваць масты з гандлёвымі крамамі: хадзі ў “іншы” свет, але памятай пра “гэты”, матэрыяльны!

У 1345 годзе такі мост з крамамі зверху быў пабудаваны праз раку Арно ў Фларэнцыі. Спачатку тут гандлявалі рыбай, што лавілася ў рацэ, але ў XVI стагоддзі прэстыж маста ўзняўся – з’явіліся ювелірныя крамы і майстэрні. І праз 5 стагоддзяў тут, як і раней, гандлююць золатам, дыямантамі і рознымі ювелірнымі вырабамі.

Дакладна кажучы, гэты мост не з’яўляецца архітэктурным шэдэўрам ні з пункту гледжання формы, ні канструкцыі, ні кампазіцыі. Трохпралётная каменная канструкцыя з палогімі аркамі вядома яшчэ з часоў Старажытнага Рыма. Даўжыня кожнага пралёту 40 м, а зверху знаходзяцца шматпралётныя галерэі, у якіх калісьці і размяшчаліся крамы.

З часам галерэі былі часткова перабудаваны, з’явіліся крытыя дахамі домікі і ўзнікла вузкая гандлёвая вуліца, па-сучаснаму пасаж, мол (mall), з буцікамі ўздоўж цэнтральнага праходу. Такія мы сустракаем сёння паўсюль, у тым ліку і ў нашай сталіцы.

Можна было б не лічыць Стары мост шэдэўрам, калі б… Калі б ён як архітэктурная пабудова так якасна не ўвасабляў дух рамёстваў – дух гандлёвай Фларэнцыі. Калі б так гарманічна не ўпісваўся ў панараму ракі і набярэжных. Калі б… калі б не было так прыемна і ўтульна тут, пасярэдзіне маста, каля маленькага помніка вялікаму майстру – Бенвенута Чаліні…

Армэн Сардараў

 

 

0
Теги: Мост, Свет

 

 

 

 

Читайте также
28.08.2022 / просмотров: 28
При проектировании современной кухни выбор кухонной мойки требует от архитектора, дизайнера или владельца квартиры учета не только эстетики, но и...
17.09.2026 / просмотров: 26
Введение Когда речь заходит об оформлении могилы близкого человека, одним из самых важных этапов становится выбор портрета. Именно изображение...
01.09.2026 / просмотров: 22
Правильный подбор входной конструкции для парной требует учета множества деталей. Вам необходимо оценить габариты проема, надежность фурнитуры и...