Вы здесь

Цуд барока

18.09.2008 11:15
Просмотров: 3 875
Версия для печати

Адна з самых вялікіх таямніц барока заключаецца ў тым, што, нягледзячы на цесную сувязь з канонамі каталіцтва, у сваім матэрыяльным выглядзе гэты стыль увасабляе ўнутраную духоўную барацьбу.

Сапраўды, узнікнуўшы ў Італіі, у час, калі моц Рыма зацвердзілася, барока хутка распаўсюдзілася не толькі ў Еўропе, а нават і ў Лацінскай Амерыцы. У адрозненне ад рэнесансу, які ўвасабляў першынство матэрыяльнага жыцця, ці класіцызму з яго пакорлівай дысцыплінай і ціхай гармоніяй барока імкнецца туды, дзе пануе свавольства і натхненне. Цікава, што двухвежавыя барочныя храмы з іх пластычнымі фасадамі і вытанчанымі шчытамі сустракаеш у розных гарадах, краінах і нават кантынентах.

 

На Беларусь барока прыйшло разам з контррэфармацыяй. Ян Марыя Бернардоні, які працаваў у Нясвіжы, даў толькі першы штуршок. Італьянскія і нямецкія матывы з’ядналіся, каб барока пачало быць віленскім, мясцовым, тутэйшым, зразумелым кожнаму жыхару гэтай зямлі. Невядома, аднак, як пры строгай паслядоўнасці кананічных прыёмаў, атрыманых з Рыма, нараджаліся індывідуальныя архітэктурныя вобразы – вежы то ўздымаліся ўгару, то апускаліся, а хвалі фасадаў то выплюхваліся на канцах шчытоў, то зліваліся ў адмысловых ракайных картушах. Такія розныя ў дэталях беларускія барочныя храмы ўражвалі сваёй унутранай сілай – і звонку, і ўнутры, дзе скляпенні ўступамі ўздымаліся над фігурамі святых і мудрагелістай ляпнінай. Усё служыла галоўнай мэце – злавіць наш позірк…

І можа, менавіта тут таямніца барока паціху адкрываецца, бо гэта былі сапраўдныя ловы, ловы чалавечых душ. На прынаду прыгажосці, якой ксяндзы жадалі ахапіць усе пачуцці вернікаў. Аднак прыгажосць любіць вольнасць, і таму злоўлены позірк ішоў далей і вышэй, адчыняў не толькі тую зямлю, але таксама і гэтую, з яе дрэвамі, кветкамі і блакітным небам.

Барочныя храмы вельмі ўтульна ўпісаны ў нашу прыроду, навакольнае асяроддзе, і яшчэ і зараз, дзякуй Богу, плывуць белыя караблі і над Івянцом, і над Пінскам, і над Талачыном. І залежыць ад нас – зберагчы гэтую прыгажосць назаўсёды…

Цікава, аднак: тое, што мы пачынаем сёння рабіць у нашай архітэктуры, пазбаўляючыся брутальнасці бліжэйшага мінулага, таксама ёсць крок да таямніцы барока – крок да архітэктурнай вольнасці.


comments powered by HyperComments
Читайте также
23.07.2003 / просмотров: 23 822
Национальная программа развития туризма Республики Беларусь на 2001–2005 годы, утвержденная Постановлением Совета Министров Республики Беларусь №...
23.07.2003 / просмотров: 20 740
Целевые ориентиры. Многие малые и средние городские поселения Беларуси имеют богатую историю и обладают ценным историко-культурным наследием,...
23.07.2003 / просмотров: 15 773
Туризм – одно из наиболее динамичных явлений современного мира. В последнее время он приобрел колоссальные темпы роста и масштабы влияния на...