Фотапраект Міхала Анемпадыстава
Тое, што расьце пад зямлёй. Бульбіны і бульбы, бурачкі і рэпкі, рэдзька з хрэнам. Партрэты буйным планам.
“Калі мы гаворым пра гісторыю, мы часцяком ужываем такія паняткі як карані, глеба, грунт. Калі мы гаворым пра культуру, то карыстаемся такім вобразам, як поле – культурнае поле. А першапачаткова слова “культура” азначала выключна і толькі сельскагаспадарчую культуру. Я хацеў расказаць пра тое, што, у нейкім сэнсе, атаясамляе нас з гэтым першапачатковым сэнсам слова, пра тое, што з’яўляецца гісторыяй у чыстым, жывым выглядзе, і тое, што нават дало нам наш саманазоў, або мянушку, беларусаў як нацыі, - пра карняплоды” (М. Анемпадыстаў).
Адкрыццё: 14 кастрычніка, 18.00-21.00
IN галерэя Беларускага cаюза дызайнераў
(г. Минск, вул. Брылеўская, 14, уваход з падворка)