Вы здесь

“Кветкі – Янку Купалу”

20 мая 2010 г. а 17.00 ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных работ-нацюрмортаў маладой мастачкі з роду Луцэвічаў Наталлі Табушавай “Кветкі – Янку Купалу”. Выстава прымеркавана да дня нараджэння вялікага нацыянальнага паэта Янкі Купалы. Яна – даніна памяці беларускаму песняру, даніна любові.


Наталля Табушава з’яўляецца студэнткай 5 курса кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яна паспяхова спалучае навучанне з актыўнай творчай дзейнасцю. За перыяд з 2005 па 2009 гг. Н. Табушава брала ўдзел у больш як 20 творчых мерапрыемствах розных узроўняў, сярод якіх акадэмічныя выставы творчых работ студэнтаў Акадэміі, групавыя, рэспубліканскія, міжнародныя і замежныя выставы, конкурсы і пленэры. У 2007 г. па выніках Міжнароднага конкурсу “Тулуз Латрэк – летапісец цудоўнай эпохі” (Польша, г. Рыбнік, 24 краіны-ўдзельніцы) узнагароджана прызам “Дыплом І ступені”.

Нацюрморты Наталлі Табушавай – сакавітыя фарбы нашай мілай квітнеючай Радзімы.


Выстава у музеі працуе з 20 мая па 15 чэрвеня 2010 года.
Выхадны: нядзеля.

 

 

 

 

Читайте также
02.09.2003 / просмотров: [totalcount]
Для строительной индустрии и промышленности строительных материалов экспорт – практически единственный источник поступления валюты, необходимой...
02.09.2003 / просмотров: [totalcount]
Кажется, что синусоида развития архитектуры, пройдя свою нижнюю точку, медленно начала подниматься вверх. По крайней мере разговоры про кризис в...
03.09.2003 / просмотров: [totalcount]
Человечество уже привыкло к мысли, что автомобиль в городе — это одновременно и добро и зло. С одной стороны, это главный источник шума и...