Вы здесь

Гісторыя, якую мы губляем

Аднаўленне гістарычнага цэнтра  Мінска знаходзіцца пад пільнай ўвагай грамадскасці ўжо на працягу некалькіх год. Абмеркаванні і нават спрэчкі наконт асобных праектаў час ад часу выліваюцца на старонкі газет і часопісаў.  Яны датычацца і метадаў вядзення работ, і таго выгляду гістарычный забудовы, які мы ў рэшце рэшт атрымліваем.

Прапануем для азнаямлення альтэрнатыўны праект рэканструкцыі правага боку вул. Гандлёвай.  Ён распрацаваны  ініцыятыўнай группай выпускнікоў БНТУ і Акадэміі мастацтваў пры  кансультацыі з вядучымі навукоўцамі, гісторыкамі і архітэктарамі.  Праект, на наш погляд, перш за ўсё цікавы тым, што аўтары паднялі вялікі пласт архіўных дакументаў, аднесліся да гісторыі канкрэтнай вуліцы з павагай і тактоўнай асцярожнасцю.  І ўжо з гэтай нагоды іх праект заслугоўвае увагі. 

Праект маладых – пакуль толькі прапанова, але  аўтары жадаюць, каб іх выслухалі, каб у прынятыя па рэканструкцыі вул. Гандлёвай рашэнні былі ўнесены пэўныя карэктывы.

Андрэй Ларры
Гістарычны цэнтр Мiрска: гісторыя, якую мы губляем

Усім вядомы ганаровы ўзрост сучаснай сталіцы Беларусі, што ўзгадваецца ў летапісах і падручніках па гісторыі. Падмуркі старажытнай царквы тэрыторыі замчышча даюць звесткі аб першым прыкладзе мураванага дойлідства ў горадзе. Далей гісторыя менскай мураванай архітэктуры знікае на шмат вякоў. Згодна з гістарычнымі звесткамі, з пачатку XVII ст. горад пачынае нібы пераапранацца, і сфарміраваныя па еўрапейскім узоры ў 1547 г. вуліцы і кварталы драўлянай забудовы паступова запаўняюцца шчыльнай развітай мураванай архітэктурай. Планамернае развіццё горада ідзе цэлых тры стагоддзі.

Да сярэдзіны XX ст. мы мелі паўнавартасны гістарычны цэнтр, часткова пашкоджаны ў часы Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, але на той момант настолькі не істотна, што нават аднаўленчых і рэстаўрацыйных прац яму амаль не патрабавалася.  Узнікла праблема зусім іншага характару…

У даваенны перыяд у новай сацыялістычнай улады цікавасці да «варожай буржуазнай» архітэктуры не існавала. А падчас будавання новага, «савецкага» Мінска гісторыя горада, як і Беларусі ў цэлым, увогуле стала непатрэбнай. У свядомасці людзей адэкватнае ўспрыманне мінскай архітэктуры  – адзінага існуючага сведкі шматлікіх пераменаў жыцця краіны – было дэфармавана. За гэты час ад вялікага гістарычнага горада  засталося ўсяго некалькі вуліц.

У законах сучаснай незалежнай Беларусі ёсць пункт, паводле якога мы абавязаны клапаціцца пра захаванне і памнажэнне гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Без яе ў беларускім грамадстве не можа існаваць усведамлення аб сваёй гістарычнай прыналежнасці, свядомага гонару за гісторыю свайго краю, а значыць, і асабістай прыналежасці да нацыянальнай культуры.

30 сакавіка 2006 г. Мінгарвыканкамам было прынята рашэнне: зацвердзіць горадабудаўнічы праект дэталёвага планіравання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўладкавання гістарычнага цэнтра г. Мінска, распрацаваны УП «Мінскпраект» і УП «Мінскграда»; УП «Мінская спадчына» выступіла замоўцам па комлекснай рэалізацыі дадзенага праекта.


Першапачатковы крок, зроблены кіраўніцтвам, выглядае вельмі прыстойна і лагічна. Але наколькі адказна падышла да выканання загадаў тая самая адказная арганізацыя і што мы маем зараз фактычна?  Знішчана больш за палову аўтэнтычнай шэрагавай гарадской забудовы, досыць вялікі працэнт за некалькі год даведзены да аварыйнага стану (уявіце, гэта будынкі, якія прастаялі сто, дзвесце, а то і больш за трыста гадоў!); аднаўляемыя ці ўжо адноўленыя будынкі ў большасці выпадкаў нават не нагадваюць гістарычную забудову, а становяцца прыкладамі сапраўднай «дэгенерацыі» города. Як на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі (рэспубліканскага значэння) могуць змяшчацца ажно ЧАТЫРЫ (два з іх ужо збудаваныя) шматузроўневыя паркінгі і якое дачыненне яны маюць да сярэднявечнага горада, не ведае, напэўна, ніхто, апроч будаўнікоў ды гісторыкаў, што пагадзіліся з гэткім дзікунствам.

Фармулюючы такую доўгую прадмову, вельмі хацелася падкрэсліць важнасць сумленных адносінаў да справы аднаўлення культурнай спадчыны, вяртання сапраўднага гістарычнага аблічча сэрцу сучаснага горада.

Найперш давайце спашлемся на законы, што прадпісаны праекціроўшчыкам на тэрыторыях гісторыка-культурнай каштоўнасці:

1. В пределах зон охраны материальных недвижимых историко-культурных ценностей благоус¬тройство территории, параметры и функции проектируемых объектов должны соответствовать режи¬мам содержания зон охраны (п.5.5; СНБ 1.04.02-02).
2.    При планировке и застройке поселений, а также пригородных зон должны соблюдаться тре¬бования действующего законодательства, нормативных документов по охране и использованию ис¬торико-культурного наследия (п.10.1; СНБ 3.01.04-02).
3.    Сохранение планировочной сети в исторически сложившихся линиях застройки, восстановление, по возможности, утраченных элементов уличной сети — в пределах участка ценности и охранной зоны; сохранение сети в линиях застройки или характера планировочной сети — в зонах регулирования (в зависимости от типа зоны).
4.    Воссоздание, при возможности, полностью разрушенных выдающихся памятников архитекту¬ры и рядовых исторических зданий или консервация сохранившихся в культурном слое частей стен и фундаментов с организацией благоустройства участка.
5.    Запрещение строительства новых зданий — на участке ценности и в охранной зоне.
6.    Ограничение нового строительства по этажности и характеру объемно-пространственного ре¬шения — в зонах регулирования (в зависимости от типа зоны).
7.    Снижение влияния наиболее дисгармонирующей новой застройки, не соответствующей исто¬рической среде, путем улучшения архитектурного решения фасадов (п.10.3; СНБ 3.01.04-02).

Такая сітуацыя падштурхнула нас да распрацоўкі  альтэрнатыўнай прапановы «Аднаўленне забудовы па вул. Гандлёвай (правы бок) у межах вуліц Інтэрнацыянальнай і М. Багдановіча».

Дзеля аналізу гістарычнай сітуацыі спатрэбілася шырокае азнаямленне з архіўнай фота- і праектнай дакументацыяй. Тут папярэдне трэба адзначыць, што гістарычны аналіз, праведзены для «Мінской спадчыны», дастаткова падрабязны і дазваляе зрабіць пэўныя высновы аб агульным характары гістарычнай забудовы і асаблівасцях планіровачнай сістэмы на дадзенай тэрыторыі.

Першапачатковае ўражанне можна скласці, аналізуючы аэрафотаздымкі розных часоў і існуючыя фотаархівы: азначаная тэрыторыя мае шчыльную развітую забудову. На фотаздымках мы таксама бачым характэрную ступенчатую забудову: ад адна-, двухпавярховых дамоў уздоўж ракі да культавых дамінантаў Верхняга горада.

 

 

 

 

На пачатку 50-х гг. ХХ ст., перад зносам дамоў па вул. Гандлёвай, былі зроблены дакладныя памерныя чарцяжы ўсіх будынкаў вуліцы і размешчаны на агульным генеральным плане. Гэтая інфармацыя не толькі дае нам дакладныя звесткі аб памерах абсалютнай большасці гістарычнай архітэктуры. Яна дае магчымасць скласці генплан гістарычнай забудовы.

Узгадаем, што да 1930-х гг. дакладныя памерныя планы гарадоў увогуле не складаліся (ранейшыя мелі ўмоўны схематычны характар), таму без апошніх матэрыялаў гістарычны план можна было скласці выключна па археалагічных звестках.

Архіўныя дакументы перыяду ХІХ ст. не даюць дакладных памераў існаваўшых будынкаў, але захоўваюць каштоўныя звесткі аб прапорцыях і аздобе старой архітэктуры.

Генплан, распрацаваны ў “Мінскпраекце”, быў прадстаўлены на пасяджэнні Грамадскай камісіі па ахове помнікаў архітэктуры пры Міністэрстве культуры ў лютым 2010 г. На нашую думку,  ён не адпавядае гістарычнай планіровачнай структуры вуліцы, не адпавядае гістарычным і архіўным дадзеным, на падставе якіх яшчэ можна максімальна аўтэнтычна аднавіць забудову вуліцы.

(На схеме блакітным колерам пазначананы гістарычны план забудовы кварталаў, чырвоным — праект аднаўлення, распрацаваны «Мінскпраектам».)

Але вось афіцыйнае заключэнне Міністэрства культуры аб аднаўленні забудовы:

На сённяшні дзень неабыякавае грамадскае стаўленне да праблемы захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны зрабіла мажлівым асвяціць на пасяджэнні грамадскай назіральнай каміссіі ў Міністэрстве культуры дакладныя звесткі аб магчымасцях аднаўлення гістарычнай забудовы па вул. Гандлёвай. З’явілася надзея на перагляд і значную карэктыроўку ўжо прынятых неправамоцных рашэнняў.

Над праектам працавалі: А.С. Вантух, І.С. Вантух, А.С. Ларры

Выкарыстаны дакументы  наступных архіваў:
Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў
Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі
Беларускі дзяржаўны архіў кіна-, фона- і фотадакументаў
Архіў Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Асабісты архіў фотадакументаў Паўла Растоўцава

Аўтары выказваюць падзяку за кансультацыі:
А.С. Сардараву, В.Г. Кукуні, Л.Ул. Івановай,  В.М. Дзянісаву, І.Б. Лаўроўскай, П.С. Растоўцаву, Л.Л. Чарняўскай, А.Ул. Астаповічу.
 
 

 

 

 

 

Читайте также
12.08.2008 / просмотров: [totalcount]
Когда еще во времена кооперативного бума был создан первый и единственный на сегодняшний день проектный кооператив, попасть в него было не так-то...
09.01.2010 / просмотров: [totalcount]
Заказчик: КУП “Мінская спадчына” Генпроектировщик: ПКУП “Минскпроект” Разработчик: ООО “Центр по регенерации историко...
25.03.2010 / просмотров: [totalcount]
Архиепископ Митрополит Минско-Могилевский Тадеуш Кондрусевич обеспокоен судьбой архитектурной ценности - комплекса зданий бывшего Бернардинского...