02.07.2010 13:44
1 ліпеня 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы Армена Сардарава “Даўняя Беларусь” і прэзентацыя кнігі Адама Мальдзіса і Армена Сардарава “Даўняя Беларусь. З настальгіяй аб мінулым”. Выстава прысвечана 90-годдзю БНТУ, а таксама выхаду з друку названай кнігі. Фотаздымкі – вельмі розныя і настраёвыя, у іх – не толькі гісторыя і архітэктура, але і прыродны каларыт краіны, багацце характараў і вобразаў. У кожным з іх яскрава прасочваецца аўтарскі стыль і светапогляд . І безумоўна, яго любоў да гэтых мясцін.
Уласная інфармацыя