Вы здесь

Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце: У 4 т., 6 кн. / Навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2005–2009.

Выйшла ў свет шостая, апошняя кніга 4-томнага выдання, у якім прадстаўлены аналіз помнікаў беларускага дойлідства ў кантэксце развіцця будаўнічай культуры ўсходніх славян і народаў Еўропы, выкананы на аснове выкарыстання шырокага спектра новых факталагічных матэрыялаў, сучасных метадалагічных падыходаў і навуковых уяўленняў. У працы ўпершыню сфарміравана навукова абгрунтаваная канцэпцыя развіцця архітэктуры Беларусі – ад вытокаў да сучаснасці, раскрыты феномен беларускага дойлідства, у якім сінтэзаваны рысы агульнаеўрапейскай і айчыннай архітэктуры, выяўлены рэгіянальныя і нацыянальныя асаблівасці, разгледжаны мастацка-стылявыя тэндэнцыі асноўных гістарычна-культурных перыядаў. Шматбакова раскрываецца эвалюцыя горадабудаўніцтва, архітэктуры грамадскіх і жылых будынкаў, сакральнага дойлідства, прамысловай архітэктуры, традыцыйнага народнага дойлідства і архітэктуры дарог.

Кожны том змяшчае аналіз архітэктуры Беларусі па перыядах: Т. 1: ІХ–ХІV стст. (2005 г.); Т. 2: ХV – сярэдзіна ХVІІІ ст. (2005 г.); Т. 3. Кн. 1: 2-я пал. ХVІІІ – 1-я пал. ХІХ ст. (2007 г.); Т. 3. Кн. 2: 2-я пал. ХІХ – пач. ХХ ст. (2007 г.); Т. 4. Кн. 1: Лакотка, А.І. Беларускае народнае дойлідства (2008 г.); Т. 4. Кн. 2: ХХ – пач. ХХІ ст. (2009 г.). Навуковы рэдактар – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар А.І. Лакотка. Аўтарскі калектыў: дактары архітэктуры А.І. Лакотка, А.С. Сардараў, Г.А. Патаеў, І.А. Іода, В.Ф. Марозаў, А.Б. Марозава, Ю.У. Чантурыя; дактары мастацтвазнаўства Т.В. Габрусь, А.М. Кулагін, А.С. Шамрук; кандыдат мастацтвазнаўства А.Ю. Пятросава; кандыдаты архітэктуры Э.М. Кляўко, В.В. Вашкевіч; Г.Л. Залеская.

Кнігі багата ілюстраваны каляровымі і чорна-белымі фотаздымкамі, схемамі, планамі, картаграфічнымі матэрыяламі. Выданне разлічана на архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, шырокае кола чытачоў. Рэкамендавана для выкарыстання ў вучэбных праграмах вышэйшых навуковых устаноў па спецыяльнасцях: архітэктура, мастацтвазнаўства, культуралогія, гісторыя; у творчай дзейнасці архітэктараў; у сістэме навуковага забеспячэння міністэрстваў архітэктуры і будаўніцтва, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

 

Читайте также
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Национальная программа развития туризма Республики Беларусь на 2001–2005 годы, утвержденная Постановлением Совета Министров Республики Беларусь №...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Целевые ориентиры. Многие малые и средние городские поселения Беларуси имеют богатую историю и обладают ценным историко-культурным наследием,...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Туризм – одно из наиболее динамичных явлений современного мира. В последнее время он приобрел колоссальные темпы роста и масштабы влияния на...